Геймер з Венгрыі амаль два з паловай дні правёў за гульнёй

Кніга рэкордаў Гінэса прызнала стрым Барнабаса Вужыці-Жолная найдаўжэйшым у гісторыі.

08.02.2024 / 09:10

Жыхар Венгрыі правёў у жывым эфіры 59 гадзін і 20 хвілін. Ён гуляў у World of Warcraft.

Каб пабіць рэкорд, геймеру давялося гуляць больш за два дні. Штогадзіны яму дазвалялася рабіць толькі пяціхвілінныя перапынкі на адпачынак і перакус.

Nashaniva.com