Сёстры Груздзевы расказалі, хто пашыў ім трэшовыя сукенкі ў выглядзе сцягоў
Дапамагла старшыня Беллегпрама.
08.02.2024 / 15:45
На мінулагоднім канцэрце да Дня абаронцаў Айчыны сёстры Груздзевы ўразілі трэшам — убраліся на свой густ у Беларусь і Расію.
У перадачы «Скажінемолчі» на БТ спявачкі расказалі, што песню, з якой тады выступалі, пісалі пасля пачатку вайны і што захапляюцца Лукашэнкам і Пуціным.
«Нашы прэзідэнты, вы ж паглядзіце на іх — гэта два браты», — кажуць.
Уборы для выступу шукалі адпаведныя. Дапамагла старшыня Беллегпрама Таццяна Лугіна — з ёй Груздзевы пазнаёміліся ў Пінску ў 2020-м.
«Мы да яе прыйшлі і кажам: вы ведаеце, можа, вы нам дапаможаце, у нас ёсць такая ідэя. Расказалі пра песню. Яна сказала: так, дзяўчаты, канечне. І яна накіравала нас у Беларускі цэнтр моды».
Выкарыстоўваць сцягі было ідэяй Грудзевых. А пашыць сукенкі, кажуць яны, дапамаглі дырэктарка Цэнтра моды Алена Дзегцярова і вядучы мастак-мадэльер Антон Ярошык.
Спявачкі кажуць, што з песняй ім дапамагала таксама пасольства Расіі ў Беларусі.
Чытайце таксама:
Адна з сясцёр Груздзевых набыла паліто «любімага брэнда Пуціна» за 3,5 тысячы рублёў. Але памылілася
Ганарар для сясцёр Груздзевых. Колькі каштуюць бюджэту выступы артыстаў на дзяржаўных канцэртах