Крэмль разаслаў музычным прадзюсарам новы чорны спіс расійскіх музыкаў. Іх ажно паўсотні

 Расійскім прамоўтарам і музычным прадзюсарам накіравалі спіс з артыстаў, «забароненых да канцэртнай дзейнасці», паведамляе «Медуза» са спасылкай на дзве крыніцы ў музычнай індустрыі.

08.02.2024 / 16:52

Рыта Дакота. Скрын відэа з інстаграма спявачкі

Выданне адзначае, што ў спісы трапілі не толькі ўдзельнікі «голай вечарынкі» Анастасіі Іўлеевай (Філіп Кіркораў, Лаліта Міляўская, Глюкоза, Дзіма Білан, Ганна Асці) і артысты, якія выступілі супраць уварвання ва Украіну (рэпер Loqiemean і гурт «Несчастный случай»), але чамусьці і тыя, хто ўдзельнічаў у расійскіх «патрыятычных канцэртах». Да такіх журналісты адносяць групы «Монгол Шуудан», «Йорш» і « План Ломоносова».

Ёсць у спісе і прозвішча спявачкі беларускага паходжання — Рыты Дакоты.

Усяго ў спісе 50 імёнаў і назваў гуртоў:

Чытайце таксама:

Мікіта Міхалкоў расказаў, што расійскіх артыстаў прымушаюць ездзіць на Данбас дзеля кар'еры

Навальнага кожную раніцу матывуюць (ці катуюць) песняй Шамана «Я рускі»

Расійскі Першы канал выразаў Кіркорава

Nashaniva.com