У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 12 чалавек
Цяпер у ім 3765 прозвішчаў
09.02.2024 / 11:38
9 лютага МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі асуджанага за «здзек з дзяржаўнага сімвала» Вадзіма Барысава, асуджанага за «абразу Лукашэнкі» Уладзіміра Раманоўскага, асуджанага за відэа ў тыктоку Дзмітрыя Пашына, піша «Вясна».
Чытайце таксама:
Бабруйскія сілавікі ходзяць па людзях, якія «засвяціліся» ў 2020-м
Сёння роўна год, як нічога не вядома пра Міколу Статкевіча
Жыхара Полацка затрымалі за каментары пра памерлага начальніка міліцыі з Оршы