Стральба на рынку ў Руставі (Грузія): чацвёра забітых, адзін паранены
Стральбу адкрыў 35-гадовы мужчына.
09.02.2024 / 13:14
Фота: newsgeorgia.ge
Чатыры чалавекі загінулі і адзін паранены ў выніку стральбы на тэрыторыі рынку ў грузінскім горадзе Руставі. Пра гэта паведамляе МУС Грузіі.
Па звестках ведамства, страляніну адкрыў мужчына 1988 года нараджэння.
Ён быў затрыманы праваахоўнымі органамі на месцы.
Адзін з забітых, а таксама паранены ў выніку стральбы — сваякі стралка, піша Бі-бі-сі.
Чытайце таксама:
У Грузіі перахапілі транзіт выбухоўкі з Украіны ў Расію
У ЗША новы выпадак страляніны ў школе: некалькі параненых, нападнік застрэліўся