Яшчэ адны кадравыя перастаноўкі ва ўкраінскім войску
Прызначаны камандуючы Сухапутнымі войскамі і начальнік Генштаба.
09.02.2024 / 14:45
Аляксандр Паўлюк і Анатоль Баргілевіч
Замест Аляксандра Сырскага камандуючым Сухапутнымі войскамі УСУ стане Аляксандр Паўлюк [53 гады, намеснік міністра абароны], а Генштаб УСУ замест Сяргея Шапталы ўзначаліць Анатоль Баргілевіч [54 гады, камандуючы Сіламі тэрытарыяльнай абароны], — паведамляюць украінскія СМІ са спасылкай на крыніцы ў Мінабароны.
Дакументы на прызначэнне ўказамі прэзідэнта Украіны ўжо рыхтуюцца.
Цікава, што і Аляксандр Паўлюк, і Анатоль Баргілевіч паходзяць з Жытомірскай вобласці, сумежнай з Беларуссю.
Нагадаем, што ўчора Уладзімір Зяленскі адправіў у адстаўку з пасады галоўнакамандуючага Валерыя Залужнага, на яго месца прызначаны Аляксандр Сырскі.
Чытайце таксама:
Валерый Залужны пакідае пасаду Галоўнакамандуючага УСУ
Новым Галоўнакамандуючым УСУ прызначылі Аляксандра Сырскага
«Звальненне Залужнага азначае новы этап у вайне, Зяленскі рызыкуе памыліцца» — The Economist