Закрываецца расійская батаферма, якая актыўна каментавала беларускія навіны

Арганізаваная Free Russia Foundation расійская апазіцыйная батаферма, якая атрымала нефармальную назву «Фабрыка эльфаў», зачыніцца ў лютым, паведаміў журналіст Андрэй Захараў. Інфармацыю пацвердзіў дырэктар стратэгічнага камунікацыйнага цэнтра Фонду Ягор Курапатаў.

09.02.2024 / 16:18

Ілюстрацыя: Лявон Анін / Медыязона

Захараў піша, што супрацоўнікам батафермы, якія засталіся ў Тбілісі, нядаўна абвясцілі пра тое, што «люты павінен стаць апошнім месяцам іх працы. Адна з крыніц журналіста звязаў гэта з «адмовай грантадаўцаў фінансаваць яго», піша Медыязона.

Супрацоўнікі батафермы каментавалі навіны пра памілаванне Рамана Пратасевіча, сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Зліты архіў з інструкцыямі прыкладамі каментароў апублікавала выданне «СВТВ». Паводле інфармацыі выдання, па «Палітыцы Беларусі» працавала « падраздзяленне з 50 чалавек». Офісы размешчаны ў Вільні і Тбілісі.

Nashaniva.com