Па ўсёй Беларусі сталі менш спажываць пладова-ягадных вінаў. Акрамя аднаго рэгіёна

Па выніках мінулага года ў Беларусі скарацілася рэалізацыя пладова-ягадных вінаў. Прырост у продажы гэтага алкагольнага напою зафіксаваны толькі ў адным рэгіёне краіны, паведаміў Белстат.

10.02.2024 / 16:53

У 2022 годзе, паводле афіцыйнай інфармацыі, арганізацыі гандлю Беларусі (без мікраарганізацый) у 2022 годзе рэалізавалі 3857,1 тыс. дэкалітраў (дал) пладовых вінаў, а ў 2023 годзе — 3681,5 тыс. дал. Такім чынам, у гадавым выражэнні продажу дадзенага алкагольнага напою скараціліся на 4,6%.

Пры гэтым толькі ў адным з рэгіёнаў краіны зафіксаваная станоўчая дынаміка продажаў. Гэта Мінск, дзе рэалізацыя пладовых вінаў павялічылася на 5,3%. Калі ў 2022 годзе арганізацыі гандлю Менска прадалі 323,1 тыс. дал пладовых вінаў, то ў 2023 годзе — 340,3 тыс. дал.

У астатніх рэгіёнах назіраецца скарачэнне продажаў:

Чытайце таксама:

Беларусы сталі піць менш гарэлкі і піва

У беларускіх крамах стане менш гарэлкі і пладовых вінаў. Што здарылася?

Лаза даўгалецця. Вінаград перастае быць экзатычнай культурай для Беларусі

Nashaniva.com