У Мінску пацыент напаў з сякерай на брыгаду хуткай дапамогі. Медыкі ў рэанімацыі

Дапоўнена

Брыгада спецыялістаў хуткай дапамогі прыбыла на выклік да пацыента ў Мінску, а пацыент напаў на іх з сякерай. Абодва фельчары шпіталізаваныя, паведаміла прэс-служба Мінздароўя.

10.02.2024 / 19:33

Здымак ілюстрацыйны

У пацярпелых медыцынскіх работнікаў дыягнаставаныя спалучаныя траўмы. Паведамляецца, што агульны стан расцэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці, праводзіцца ўсё неабходнае лячэнне.

Пасля ўжо міліцэйская прэс-служба паведаміла некаторыя падрабязнасці таго, што адбылося.

Паводле яе інфармацыі, спецбрыгада медыкаў прыбыла на выклік: 33-гадовага мужчыну належала даставіць у РНПЦ псіхічнага здароўя. 42-гадовы і 30-гадовы медыкі ўвайшлі ў кватэру, папрасілі ляжачага пацыента ўстаць і прайсці за імі.

Старэйшы фельчар у пэўны момант адвярнуўся, пачуў дзіўны гук і пабачыў свайго калегу ў крыві. А пасля хворы пачаў біць па галаве і яго самога.

Скончылася тым, што бацька пацыента выклікаў яшчэ адну брыгаду, якая прыехала з міліцыяй. Сілавікі даставілі хворага спачатку ў райаддзел, а пасля транспартавалі ў РНПЦ псіхічнага здароўя. 

Чытайце таксама:

Лукашэнка дазволіў вайскоўцам страляць у грамадзян без папераджальнага стрэлу

У Парыжы на вакзале чалавек параніў нажом траіх людзей

Тэракт у метро, забойства жонкі з каханкам, даміно на жыццё. За што ў Беларусі прысуджалі да расстрэлу

Nashaniva.com