На моладзевым хакейным турніры ў Мінску расейцы абразіліся паразе ад беларусаў і ўчынілі дэмарш

Днямі ў Мінску праходзіў хакейны «Кубак будучыні», у фінале якога сышліся юніёрская (U-18) зборная Расіі і моладзевая зборная Беларусі (U20). Выйгралі беларусы, але расейцы былі вельмі незадаволеныя, што публічна і прадэманстравалі.

10.02.2024 / 23:21

У фінальным матчы беларусы спачатку вялі 3:0, потым расейцы закінулі ім пяць шайбаў, але ўрэшце гаспадары лёду лік зраўнялі, а ў авертайме супернікаў даціснулі — 6:5.

Расейцы палічылі, што прайгралі толькі з-за кепскай якасці судзейства, і прадэманстравалі гэта падчас узнагароджання, адмовіўшыся прымаць як індывідуальныя прызы, так і камандную «салатніцу» за 2-е месца. 

Падчас цырымоніі капітан расійскай каманды Ягор Сурын пакінуў на лёдзе камандны прыз, а брамнік Пётр Андрэянаў і нападаючы Вадзім Дудараў гэтак жа сама зрабілі са сваімі ўзнагародамі найлепшым гульцам турніру ў сваіх амплуа. Прызы ім, дарэчы, уручаў адыёзны Дзмітрый Баскаў, колішні старшыня Федэрацыі хакею Беларусі, а цяпер «сенатар».

@nashaniva Расійскія хакеісты павялі сябе па-хамску #мінск #минсксейчас #лукашенко #минскновости #беларусьновости #новостибеларуси #нашаніва #хоккей #беларусь #динамоминск ♬ A Lot Of Works - Takashi Ogaki

Незадаволенасць суддзямі была выкліканая тым, што тры з пяці шайбаў расійскія юніёры прапусцілі ў няроўных складах, а калі беларусы закідвалі вырашальную шайбу, то суддзі не задаволілі просьбу аб відэапраглядзе эпізоду з-за магчымай перашкоды галкіперу.

Чытайце таксама:

На Спартакіядзе ў Расіі скандал выбухнуў яшчэ да старту. Нечакана забаранілі беларускіх біятланістаў

Здаецца, беларускі хакеіст Максім Сушко ўшчыпнуў ніжэй за спіну тэлежурналістку Крысціну Захараву ВІДЭА

Часам не да правіл. Качанава зрабіла першае ўкідванне на хакейным матчы, але па сваёй сістэме

Nashaniva.com