Тэлефонным тэрарыстам, які «замініраваў» цягнік Калінінград — Масква, аказаўся 39-гадовы мінчук
абноўлена
Пасажыры цягніка былі эвакуаваныя сёння ўначы ў Оршы пасля паведамлення аб выбуховай прыладзе.
06.01.2010 / 10:45
Беларускімі праваахоўнымі органамі затрыманы тэлефонны тэрарыст, які «замініраваў» цягнік Калінінград — Масква.
Паводле папярэдніх звестак, ён - 39-гадовы мінчук, псіхічна хворы.
***
Паведамленне, што ў цягніку закладзена выбуховае прыстасаванне паступіла а 23‑й гадзіне 5 студзеня ў аршанскае ўпраўленне ўнутраных спраў на транспарце з лінейнага аддзела ўнутраных спраў Смаленска.
«Ім патэлефанаваў ананім і паведаміў, што ў цягніку Калінінград — Масква рыхтуецца тэракт», — удакладніў суразмоўца.
У 1.07 6 студзеня цягнік з 16 вагонаў быў спынены на другім пуці паўднёвага боку чыгуначнага вакзала станцыі «Орша». У ім знаходзіліся 536 пасажыраў, якія былі эвакуаваныя і размешчаныя ў будынку вакзала.
Абследаванне цягніка паказала, што паведамленне пра тэракт было ілжывым. У 3.30 цягнік адправіўся са станцыі па маршруце ў Маскву. Затрымка ў руху цягніка склала 2 гадзіны 23 хвіліны.