Лойка — пра кашалькоў Лукашэнкі, памылку Бабарыкі і падтрымку Макея. Глядзіце «Ток»
Вольга Лойка да затрымання ў маі 2021 года была галоўнай рэдактаркай палітыка-эканамічнага блоку навін на найбуйнейшым партале TUT.BY. Ёй разам з журналісткай партала Аленай Талкачовай удалося вырвацца з палону ў выніку складанай здзелкі.
11.02.2024 / 17:15
У вялікай гутарцы «Ток» Вольга распавядае пра акалічнасці гэтай угоды, а таксама чаму не атрымалася выгандляваць галоўную рэдактарку партала Марыну Золатаву і гендырэктарку Людмілу Чэкіну, якім прысудзілі па 12 гадоў зняволення.
У размове таксама пра адносіны з чыноўнікамі, якіх Вольга доўгі час лічыла «коцікамі», магчымых пераемнікаў Лукашэнкі і чаму імі не стануць ягоныя сыны. Пра ролю Макея і пазіцыю Румаса, пра вялікі бізнэс і хто кашалёк Лукашэнкі, а хто не.
І шмат пра тое, чаму палітвязняў трэба вызваляць любой цаной.
00:00 — вырвана з кантэксту
00:38 — разгром TUT.BY
03:24 — стасункі з чыноўнікамі
06:27 — «Калі б быў жывы Зісер»
08:37 — чаму Лойку ўзялі ў закладніцы
11:54 — як затрымалі
14:21 — як адбываліся перамовы па вызваленні
19:33 — як гэта — хаваць у Беларусі яўрэя
22:18 — пра ўцёкі з расіянкамі без дакументаў і шчанюкамі з падробленымі пашпартамі
26:29 — як удалося вывезці маму 76 гадоў
28:16 — пра Зісера
29:55 — як Ананіч выгаворвала Зісеру пра «перадпенсійны ўзрост»
33:31 — «У мяне да Радзімы складанае стаўленне»
37:15 — TUT.BY — гэта вялікі правал дзяржСМІ
40:01 — пра здымкі ў фільме БТ і Лебедзеву
47:53 — што б сказала Золатавай
51:47 — чаму не пайшла працаваць на Zerkalo.io
52:48 — «Я б хацела, каб ратавалі мяне»
56:14 — пра свой праект Plan B
56:52 — «Я не бачу рызык для Лукашэнкі, калі зараз ён вызваліць палітвязняў»
1:00:02 — што б хацеў атрымаць Лукашэнка
1:02:57 — праз каго могуць ісці перамовы па вызваленнях
1:06:03 — чаму расчаравалася ў Турчыне
1:06:32 — пра пазіцыю Румаса
1:06:55 — хто мог бы быць найлепшым пераемнікам Лукашэнкі
1:08:21 — пра Шведа, Карпянкова і амбіцыі
1:09:11 — «Качанава ўмее сябе прадаць»
1:10:03 — Макей — прабеларускі і самастойны
1:11:00 — пра наступныя прэзідэнцкія выбары
1:12:11 — пра гарантыі, якія Лукашэнка напісаў сабе і дзецям
1:13:27 — якія перспектывы атрымаць уладу ў сыноў Лукашэнкі
1:14:20 — якія шанцы ў Ціханоўскай прыйсці да ўлады
1:14:47 — «Я б угаворвала Машу не рваць пашпарт»
1:16:02 — кашалькі Лукашэнкі
1:19:46 — самы заможны чалавек Беларусі
1:20:28 — пра Шакуціна і Алексіна
1:23:10 — чаму Лукашэнка кінуў Чыжа
1:24:59 — чаму Бабарыка паставіў усё на кон
1:26:04 — чаму беларусы дагэтуль не маюць па $500
1:28:42 — пра звальненне Чалага
1:32:26 — пра стваральніка «Жоўтых зліваў»
1:38:42 — БЛІЦ: Чалы ці Шрайбман, Румас ці Мацюшэўскі
1:41:38 — «З добрымі рускімі давядзецца сябраваць»
Чытайце таксама:
Вольга Лойка расказала, як здымалася для прапагандысцкага фільма пра Tut.by