У ДТЗ з мікрааўтобусам пад Віцебскам траўмы атрымалі сямёра пасажыраў

Аварыя адбылася каля 8 гадзін раніцы 12 лютага на 5-м кіламетры аўтадарогі Н2301 «Руба — Тарасенкі — мяжа Расіі».

12.02.2024 / 10:35

62-гадовы кіроўца мікрааўтобуса Vokswagen, вяртаючыся ў сваю паласу пасля выезду на паласу сустрэчнага руху, сутыкнуўся з аўтамабілем МАЗ, які рухаўся наперадзе ў спадарожным напрамку, піша ДАІ Віцебшчыны.

У выніку аварыі 7 пасажыраў перададзены медыкам для абследавання.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Трактар Belarus трапіў у ДТЗ у Нямеччыне

У Жодзіне машына пакацілася і наехала на двухгадовае дзіця

У Рэчыцкім раёне ў аварыі загінула дзяўчына

Nashaniva.com