Тэйлар Свіфт абсвісталі на Супербоўле за куфаль залпам выпітага піва
У ноч на 12 лютага ў ЗША адбыўся Супербоўл — самая рэйтынгавая падзея. У фінале NFL (галоўная ліга амерыканскага футболу) «Канзас-Сіці Чыфс» сустрэўся з «Сан-Францыска Форці Найнерс».
12.02.2024 / 11:58
«Канзас-Сіці» вырваў перамогу — 25:22.
Нягледзячы на напружаны ход матча, галоўнай асобай стала спявачка Тэйлар Свіфт, у якой раман з гульцом «Канзас-Сіці» Трэвісам Кэлсі.
У перапынку на відэатабло арэны паказалі, як Свіфт залпам выпіла куфаль піва. Трыбуны сустрэлі гэта свістам.