У 2010 годзе на Гарадзеншчыне ліквідуюць 17 прадпрыемстваў

06.01.2010 / 11:38

Паводле словаў начальніка Гродзенскага абласнога тэрытарыяльнага аддзелу па санацыі і банкроцтву Мінэканомікі Алены Маляўскай, заводы і прадпрыемствы закрываюцца па рашэнні ўласнікаў. Сярод іншых, рыхтуюць дакументы для працэдуры ліквідацыі Смаргонскі завод харчовых прадуктаў, Гродзенскі завод СЖБ-10, Ваўкавыскі кансервавы завод, Гродзенскі піўзавод, Ваўкавыскі лясгас.