Святы вечар з гуртом Guda за Бараўлянамі – 7 студзеня
06.01.2010 / 11:43
7 студзеня а 19‑й гурт Guda запрашае на Святы вечар.
Вас чакае куцця, сустрэча з незвычайнымі гасцямі, што нясуць кожнаму шчасце і дабрабыт, калядныя гульні і варажба…
Як даехаць:
з Дружнай (чыгуначны вакзал), пл.Незалежнасці, Якуба Коласа аўтобус‑экспрэс № 515 і маршрутка «Бараўляны». Ад ст. м. «Маскоўская» (пр. на вул. Валгаградскай) — усе тыя ж, а таксама аўтобусы № 9, 113. Праезд да прыпынку «Шпіталь». Ад прыпынку крыху наперад па ходу аўтобуса — цагляны 9‑павярховік, д.34, кв.34. Вуліца ніяк не называецца — проста пасёлак Лясны. Мець пры сабе 15 тысяч рублёў, каб было што кінуць калядоўшчыкам у торбу.