У Гомелі да перадвыбарчай мабілізацыі падключылі нават рысь
У Гомельскім гарвыканкаме адчуваюць, што выклікаць цікавасць электарату да выбараў трэба нетрадыцыйнымі метадамі. Таму тутэйшыя спецыялісты распрацавалі набор стыкераў з мясцовым сімвалічным зверам, які ёсць на гарадскім гербе — рыссю, піша «Штодзень».
12.02.2024 / 20:56
«Мо, канешне, адэпты «Белай Русі» і БРСМ будуць ахвотна посціць гэтыя малюнкі (скажам шчыра, ніякаватыя і несучасныя) у аднакласніках і перасылаць адно аднаму ў вайберы. Але каб насельніцтва ў вялікай колькасці пайшло на выбары, не хапае галоўнага — выбару», — каментуе выданне крэатыў мясцовых ідэолагаў.
Чытайце таксама:
Аднолькавыя выступы кандыдатаў у дэпутаты на тэлебачанні нарабілі смеху ў сацсетках ВІДЭА
«Хачу пачуць ад яе тры галоўныя словы». Як прапаганда спрабуе рэкламаваць выбары — крынджовыя ВІДЭА