«Белавія» запусціла спецыяльную акцыю да Дня святога Валянціна

«Белавія» запускае акцыю да Дня ўсіх закаханых і прапануе скарыстацца тарыфам «прома», які распаўсюджваецца на «самыя рамантычныя кірункі». Пра гэта паведаміла прэс-служба кампаніі.

12.02.2024 / 21:20

Спецыяльныя цэны актуальныя да канца тыдня: купіць квіткі можна па 18 лютага ўключна. Прапанова дзейнічае на Турцыю, Сочы, Калінінград і транзіт.

Цэны квіткоў на авіярэйсы:

Мінск-Стамбул — 149 еўра, туды-назад — 229 еўра;

Мінск-Сочы — 99 еўра, туды-назад — 179 еўра;

Мінск-Калінінград — 69 еўра, туды-назад — 109 еўра.

Маршруты для тых, хто ляціць праз Мінск (туды і назад):

Калінінград — Мінск — Ерэван / Баку / Батумі / Кутаісі / Тбілісі / Стамбул / Дэлі / Астана / Ташкент / Дубай / Шарджа;

Сочы — Мінск — Дэлі / Астана / Ташкент; Стамбул-Мінск-Масква/Санкт-Пецярбург/Калінінград / Казань.

Перыяд падарожжа для прамых рэйсаў — да 25 красавіка, для транзітных — да 31 сакавіка.

Квіткі можна купіць на сайце belavia.by і ў агентаў. Колькасць месцаў абмежаваная.

Чытайце таксама:

«Белавія» будзе складаць чорны спіс пасажыраў. Каго туды могуць унесці?

«Белавія» расказала, куды куплялі квіткі падчас акцыі «24 еўра»

У цэнтры Мінска збіраюцца аднавіць палёты паветраных шароў

Авіякампанія Finnair будзе ўзважваць пасажыраў

Nashaniva.com