Чаму фатографка БелТА, якая пераехала ў Варшаву, працавала ў агенцтве пасля 2020-га? Расказвае яе знаёмы
Былая фатографка БелТА Аксана Манчук, якая здымала пратэсты, у канцы 2022 года звольнілася з дзяржаўнага агенцтва і пераехала ў Варшаву. Знаёмы з сітуацыяй чалавек патлумачыў, чаму яна вымушана была заставацца на той працы.
13.02.2024 / 00:15
Аксана Манчук. Фота: БелТА
«У 2019 годзе ў яе скралі фотатэхніку, якая належыць БелТА (камеру і аб'ектывы) на вельмі вялікую суму грошай. Быў суд у 2020 годзе, і па рашэнні суда яна была вымушаная выплачваць кампенсацыю за скрадзеную тэхніку. Пакрыць усю суму змагла толькі ў снежні 2022 года, пасля чаго адразу звольнілася».
Ён дадаў, што дзяўчына з мэтаў бяспекі не хоча каментаваць СМІ якія-небудзь абставіны гэтай справы, а таксама падрабязнасці сваёй працы ў апошнія гады, бо ў Беларусі яе блізкія.
Чытайце таксама:
Былая фатографка БелТА, якая здымала пратэсты і суды над палітвязнямі, цяпер жыве ў Варшаве