Горы: ад Сілічаў да Наваградка
Сёлетняя зіма радуе вялікім снегам. Самы час выбрацца на выходныя пракаціцца з ветрыкам.
06.01.2010 / 12:21
Сёлетняя зіма радуе вялікім снегам. Самы час выбрацца на выходныя пракаціцца з ветрыкам.
Жыхары Мінска, якія не маюць часу выехаць за горад, але не могуць сабе адмовіць у задавальненні з’ехаць колькі разоў з гары, могуць наведацца ў Курасоўшчыну, дзе нядаўна адчыніў¬ся гарналыжны цэнтр «Сонечная даліна».
Непадалёк ад сталіцы працуюць гарналыжны цэнтр «Сілічы», парк актыўнага адпачынку «Якуцкія горы», алімпійскі спартыўны комплекс «Раўбічы». Актыўны адпачынак можна сумясціць з культурнай праграмай — вандроўкай у старажытны Наваградак, у ваколіцах якога дзейнічае вядомы ў краіне біятлонны цэнтр.
Рэспубліканскі гарналыжны цэнтр «Сілічы» (Лагойскі раён) прапануе 7 лыжных трасаў і асноўную гару.
Вышыня схілаў — больш за 100 м. Дзейнічае коўзанка. Цана аднадзённага тура, які ўключае трохразовае харчаванне, пражыванне і карыстанне абсталяваннем гарналыжнай трасы — ад 253 500 рублёў. Рэжым працы: панядзелак — чацвер з 12.00 да 22.00, пятніца — 12.00—23.00, субота — 10.00—23.00, начныя катанні — 23.00—02.00, нядзеля — 10.00—22.00.
Калі не сваім аўтамабілем, то даехаць можна грамадскім транспартам ад аўтавазала «Маскоўскі».
Алімпійскі спартыўны комплекс «Раўбічы» месціцца за 35 км ад Мінска. Прапануе лыжныя трасы павышанай складанасці, акрабатычны схіл для фрыстайла, лыжаролерную трасу. Пражыванне ў нумарах комплексу каштуе ад 32 000 рублёў. Праезд ад аўтавазала «Маскоўскі».
Парк актыўнага адпачынку «Якуцкія горы» знаходзіцца побач з Дзяржынскам за 37 км ад сталіцы. Тут можна пакатацца на горных лыжах з невысокай гары, сноўбордзе, снегаходах, квадрацыклах.
У будні парк працуе — 12.00—21.00, на выходных — 10.00—2.00.
Біятлонны цэнтр пад Наваградкам знаходзіцца на пад’ездзе да горада з карэліцкага накірунку. Адлегласць ад Мінска — каля 140 км.