Расія абвясціла ў вышук прэм'ер-міністра Эстоніі, экс-мэраў Вільні і Рыгі і некалькі беларусаў, уключна са Сцяпанам Пуцілам
Журналісты незалежнага расійскага выдання «Медыязона» атрымалі доступ да базы МУС Расіі са спісамі асоб, абвешчаных у крымінальны вышук.
13.02.2024 / 12:13
Кая Калас і Дональд Туск. Фота: інстаграм Каі Калас
Сярод тых, каго расійскія сілавікі шукаюць паводле абвінавачванняў у крымінальных злачынствах самы топавы дзеяч — прэм'ер Эстоніі Кая Калас.
«У расійскім вышуку ўпершыню ў гісторыі аказалася кіраўнік іншай дзяржавы — прэм'ер-міністр Эстоніі Кая Калас, якая выказвалася за знос савецкіх помнікаў. Разам з ёй расійскія ўлады шукаюць дзяржсакратара краіны Таймара Петэркопа, — паведамля «Медыязона».
У базе вышуку расійскага МУС, якая аказалася ў распараджэнні журналістаў, амаль 100 тысяч запісаў па стане на люты 2024 года.
«У базе мы знайшлі больш за 700 замежнікаў, якіх шукаюць праз вайну ва Украіне або ў палітычных справах», — адзначае выданне.
Таксама сярод экс-мэр Рыгі Марціньш Стакіс, на якога заведзена крыміналка ў Беларусі, і наогул 60 дэпутатаў латвійскага Сейма і некалькі дзясяткаў літоўскіх палітыкаў, у тым ліку міністр культуры Сімонас Кайрыс і экс-мэр Вільні Рэмігіус Шымашус, украінцы, «знаток» і журналіст Раўшан Аскераў.
У спісе некалькі дзясяткаў беларусаў. Гэта людзі за «спісу Рыбара», некалькі каліноўцаў: Вадзім Кабанчук, Ян Мельнікаў, Павел Кулажанка, Цімур Міцкевіч, Дзяніс Прохараў, Дзяніс Урбановіч, блогер Сяргей Бяспалаў, кіраўнік Nexta Сцяпан Пуціла.