Лукашэнка пра падручнік па філасофіі: Які кашмар, што яны напісалі — гэта жах

На нарадзе з рэктарамі Лукашэнка асаблівую ўвагу звярнуў на якасць падручнікаў.

13.02.2024 / 14:38

Фота: president.gov.by

Ён расказаў, што нядаўна азнаёміўся з падручнікам па філасофіі для студэнтаў ВНУ, па якім навучаецца малодшы сын Мікалай.

«Слухайце, які кашмар! — даў сваю ацэнку Аляксандр Лукашэнка. — Што яны напісалі — гэта жах! Савецкія падручнікі давалі выразныя структураваныя адказы на ўсе пытанні, а там такі хлам… ніводны студэнт гэта не вывучыць».

У сувязі з гэтым Лукашэнка яшчэ раз паўтарыў сваё патрабаванне прывесці ў парадак падручнікі, асабліва школьныя, выклаўшы інфармацыю ў іх нармальнай, даступнай для навучэнцаў мовай.

Чытайце таксама:

Лукашэнка паставіў задачу — страсянуць ВНУ

Nashaniva.com