БЕЛ Ł РУС

Спорт

Усе футбольныя клубы атрымалі ліцэнзіі на допуск да вышэйшай лігі

13.02.2024 / 15:27

Nashaniva.com

Значыць, у першынстве вышэйшай лігі возьме ўдзел 16 камандаў, а не 15, як летась

Фота: АБФФ

Сёння ў Доме футбола адбылося пасяджэнне камітэта па клубным ліцэнзаванні АБФФ. На пасяджэнні былі разгледжаны заяўкі сямі футбольных клубаў: «Тарпеда-БелАЗ», БАТЭ, «Шахцёр», «Слуцк», «Арсенал», «Іслач» і «Нафтан», паведамляе ў сваім тэлеграме Беларуская федэрацыя футбола.

Разгляд заявак гэтых клубаў быў адкладзены ў сувязі з адсутнасцю асобных дакументаў па фінансавых крытэрыях.

Па выніках пасяджэння камітэта ўсе сем футбольных клубаў дапушчаны да ўдзелу ў вышэйшай лізе. 

Чэмпіянат, відаць, пачнецца ў канцы сакавіка. Удзел у ім возьмуць 16 дружынаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула