У Беларусі ёсць толькі адзін касцёл, названы ў гонар святога Валянціна

Парафіяльнае свята адзначылі ў касцёле святога Валянціна ў Смалявічах у нядзелю — раней літургічнага ўспаміну гэтага каталіцкага святога, што прыпадае на сёння, 14 лютага.

14.02.2024 / 08:29

Фота: Wikimedia Commons

Менавіта на сёння ў гэтым годзе прыпадае Папяльцовая серада, якой пачынаецца Вялікі пост. Прыходскія святы прынята пераносіць на выхадныя дні, каб большая колькасць людзей змагла ўзяць у іх удзел, удакладняе katolik.life.

Вернікі прасілі святога Валянціна навучыць Божай любові і дараванню. Шаноўным госцем Смалявіцкай парафіі стаў генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі, які ўзначаліў цэлебрацыю ўрачыстай святой імшы.

Прыхаджане падарылі яму копію алтарнай іконы Святога Валянціна. Фота: katolik.life

Пасля сумеснай малітвы дзеці парафіі выступілі з пастаноўкай, а затым удзельнікаў свята чакаў абед — прысмакі прыносілі прыхаджане.

Фотв: katolik.life

Святы Валянцін — заступнік любові, а любоў — гэта вялікі дар, адзначыла прадстаўніца парафіі падчас віншавання ўдзельнікаў свята:

«Жадаю дзеткам, каб любілі сваіх бацькоў, настаўнікаў, адзін аднаго. Маладым людзям — каб былі каханымі, каб каханне было шчырым, каб стваралі здаровыя, добрыя сем'і».

Чытайце таксама:

Каталіцкі касцёл у Беларусі не збіраецца бласлаўляць аднаполыя пары, хоць гэта дазволіў Ватыкан

На мінскіх Кальварыйскіх могілках збіраюцца аднавіць пахавальні і рэканструяваць касцёл

У касцёле ў Ляхавічах адключылі звонавыя мелодыі. Так запатрабавалі дзяржорганы

Nashaniva.com