Пекла на Зямлі. Сіноптыкі назвалі самае гарачае месца ў Еўропе
48,8 градуса паводле шкалы Цэльсія.
14.02.2024 / 10:44
Фота: Mlenny / Getty Images
Сусветная метэаралагічная арганізацыя афіцыйна пацвердзіла тэмпературны рэкорд для кантынентальнай Еўропы. Ён склаў 48,8 °С і быў зарэгістраваны ў горадзе Сіракузы на востраве Сіцылія (Італія) 11 жніўня 2021 года, піша «Еўрапульс».
На пацвярджэнне рэкорду ў спецыялістаў спатрэбілася 3 гады. Яны правялі дэтальную праверку і пераканаліся ў правільнасці даных, атрыманых мясцовай метэаралагічнай станцыяй.
Папярэдні тэмпературны рэкорд у Еўропе быў зафіксаваны 10 ліпеня 1977 года ў Афінах. Тады тэрмометры паказалі 48°С. Аднак гэтыя звесткі яшчэ не пацвярджаліся незалежнымі ацэнкамі.
Чытайце таксама:
Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна. Гэтыя прыкметы заўсёды спраўджваліся