ГУР МА Украіны апублікавала відэа атакі на вялікі дэсантны карабель «Цэзар Кунікаў»
Украінская разведка і Генштаб УСУ пацвердзілі затапленне расійскага карабля «Цэзар Кунікаў». На яго борце маглі быць да 87 членаў экіпажа. Што з імі, пакуль невядома. Па інфармацыі ГУР, «пошукава-выратавальная аперацыя поспеху не мела».
14.02.2024 / 11:22
Генштаб УСУ апублікаваў заяву, у якой гаворыцца, што УСУ сумесна з падраздзяленнямі ГУР МА знішчылі вялікі дэсантны карабель «Цэзар Кунікаў», які ў момант паражэння знаходзіўся побач з Алупкай.
Украінская вайсковая выведка апублікавала відэа ўдару. У паведамленні сказана, што карабель атакавалі ўдарнымі марскімі дронамі Magura, у выніку чаго карабель «атрымаў крытычныя прабоіны па левым борце і пачаў тануць».
Па інфармацыі ГУР, «пошукава-выратавальная аперацыя поспеху не мела».
Па даных канала «Крымскі вецер», цяпер вядзецца пошукава-выратавальная аперацыя, над месцам атакі на карабель лётае ўдарны верталёт Мі-24.
ВДК «Цэзар Кунікаў» месціць да 87 членаў экіпажа на борце, гаворыцца на сайце Чарнаморскага флоту РФ. Ён складае больш за 112 метраў у даўжыню, 15 метраў — у шырыню. Там удакладняецца, што «Цэзар Кунікаў» «уваходзіць у склад 197-й брыгады дэсантных караблёў ЧФ і актыўна выкарыстоўваецца ў вучэннях, баявой падрыхтоўцы флоту, а таксама ў ажыццяўленні спецыяльных перавозак».
Карабель удзельнічаў у баявых аперацыях РФ супраць Грузіі і Украіны, а таксама ў Сірыі, пішуць «Важные истории».
Чытайце таксама:
«Мы не можам сабе дазволіць «мясных штурмаў» — Аляксандр Сырскі
У Сірыі рыхтуюць аператараў дронаў для вайны супраць Украіны — ГУР
Украінская СПА пратрымаецца без заходніх паставак снарадаў толькі да сакавіка — The New York Times