У Літве прапанавалі пазбаўляць дазволаў на жыхарства беларусаў, якія часцей чым раз на месяц ездзяць на радзіму

Акрамя гэтага, Кашчунас збіраецца зарэгістраваць прапанову аб забароне балатавацца і галасаваць на муніцыпальных выбарах

14.02.2024 / 13:59

Кіраўнік камітэта Сейма Літвы па нацбяспецы Лаўрынас Кашчунас прапанаваў пазбаўляць дазволаў на жыхарства расіянаў і беларусаў, якія рэгулярна вяртаюцца ў краіны свайго грамадзянства, піша LRT.

Кашчунас мяркуе, што пазбаўляць дазволаў на жыхарства трэба тых, хто ездзіць у Расію і Беларусь больш за адзін раз на месяц цягам года.

Акрамя гэтага, Кашчунас збіраецца зарэгістраваць прапанову аб забароне балатавацца і галасаваць на муніцыпальных выбарах грамадзянам Расіі і Беларусі з пастаянным дазволам на жыхарства ў Літве.

Сейм Літвы 12 лютага ў першым чытанні ўхваліў прапанову падоўжыць абмежаванні супраць грамадзян Расеі і Беларусі на год — да 2 мая 2025 года.

Чытайце таксама:

Сейм Літвы перанёс разгляд законапраекту аб пастражэнні праверак грамадзян Беларусі

Літва плануе скараціць напалову колькасць дазволаў на міжнародныя пасажырскія перавозкі з Беларуссю

Наўседа пра закрыццё КПП на мяжы з Беларуссю: Жалезная заслона паміж Захадам і Усходам ужо апусцілася

Nashaniva.com