Латвія пабудуе на мяжы з Расіяй і Беларуссю паўнавартасную лінію абароны

Латвія пабудуе лінію абароны не толькі на мяжы з Расіяй, але і на мяжы з Беларуссю. Пра гэта 15 лютага паведаміў міністр абароны Латвіі Андрыс Спрудс, адказваючы на пытанне карэспандэнта тэлеканала «Белсат».

15.02.2024 / 16:24

Міністр абароны Латвіі Андрыс Спрудс. Фота: Белсат

Паводле слоў міністра, абарона мяжы — важная задача для ўсіх дзяржаў на лініі фронту. Таму Латвія падпісала пагадненне з літоўскімі і эстонскімі партнёрамі наконт каардынацыі дзеянняў на балтыйскіх лініях абароны.

«Кожная краіна рэалізуе свой адмысловы план, аднак каардынацыя дзеянняў ёсць часткаю паразумення наконт балтыйскіх лініяў абароны. Вядома, што межы з Расіяй, а таксама мяжа з Беларуссю, мусяць быць узмоцненыя.

Мы ўжо збудавалі агароджу, каб абараніць нашую мяжу і краіну ад плыні нелегальнай міграцыі. У той жа час стварэнне супрацьтранспартных загародаў мусіць быць часткаю ўзмацнення нашай мяжы і абароны», — падкрэсліў Андрыс Спрудс перад сустрэчай міністраў абароны НАТО ў штаб-кватэры Альянсу ў Бруселі.

Чытайце таксама:

Латвія вярнула абавязковую службу ў арміі

Камандуючы арміяй Латвіі: Саюзнікі тут будуць хутчэй, чым на краіну хтосьці нападзе

Эстонія пабудуе на ўсходняй мяжы лінію абароны з 600 бункераў, тое ж будуць рабіць Латвія і Літва

Nashaniva.com