Неабходную суму для блогера Пятрухіна сабралі крыху больш чым за суткі

Сяргей Пятрухін пісаў, што яму трэба было зняць кватэру, аплаціць базавыя патрэбы і набыць просты ноўтбук для працы.

16.02.2024 / 11:53

«За 2 месяцы да выбараў, 16 чэрвеня 2020 года, мяне затрымалі і змясцілі ў ІЧУ. Пазней, у сувязі з падзеямі ў Горадні, калі затрымлівалі Сяргея Ціханоўскага, мяне абвінавацілі па 342 артыкуле (арт. 342 КК РБ — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Быў суд. Мяне і майго калегу-блогера Аляксандра Кабанава скаралі на 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Я быў прызнаны палітвязнем і выйшаў на волю ў снежні 2022 года.

Пасля вызвалення я жыў у Беларусі. Аднак я бачыў, што хмары згушчаюцца, і праз страх зноў быць арыштаваным і атрымаць тэрмін, я вырашыў з'яжджаць. Таму 10 лютага 2024 года я з дапамогай каманды эвакуацыі «Байсол» з'ехаў з краіны.

Цяпер я маю патрэбу ў падтрымцы на першы час. Мне трэба зняць кватэру, аплаціць базавыя патрэбы і набыць просты ноўтбук для працы», — пісаў ён.

Сяргей Пятрухін прасіў 3000 еўра

Арэнда кватэры на 3 месяцы — €1200
Ежа на 3 месяцы — €600
Неабходнае адзенне — €300
Ноўтбук для працы — €700
Падушка бяспекі — €200

Крыху больш чым за суткі неабходная сума была сабрана і нават больш. Па стане на 12:00 пятніцы сабраны 3191 еўра.

Раней паспяхова была сабрана сума для Вольгі Такарчук, якая спешна эвакуявалася з дзецьмі і бацькам.

Чытайце таксама:

Пятрухін: Не разумею, чаму Каардынацыйная рада гаворыць ад майго імя. Гендарныя пытанні — распіл грошай

Блогер Сяргей Пятрухін выехаў з Беларусі

«Мой тата не вытрымаў бы Акрэсціна». Вольга Такарчук расказала пра арышт у 2021-м, Валадарку, калонію, паўторнае затрыманне і вымушаныя ўцёкі з сям'ёй у 2024-м

Дапамогу для былой палітзняволенай Вольгі Такарчук сабралі ўсяго за 10 гадзін

«Вярнулася з Вільні, і назаўтра прыйшлі з КДБ». Гісторыя 73-гадовай мамы Іллі Міронава, якой на старасці гадоў прыйшлося ўцякаць за мяжу

Nashaniva.com