«Белмаркет», «Карона», «Еўраопт» — дзе танней?

Колькі каштуюць адны і тыя ж прадукты ў розных гандлёвых сетках і дзе больш выгадна закупляцца.

16.02.2024 / 12:44

BAR24 паглядзеў на прыкладзе Баранавічаў.

У спіс прадуктаў унеслі тавары, якія, вядома, не купляеш штодня, але 1-2 разы на месяц — дакладна. А нешта і часцей. Тавары імкнуліся браць аднаго наймення і вагі. Што тычыцца гародніны і садавіны, то ў кошык «адпраўляліся» тое, што каштавала танней.

Маніторынг праводзілі ў крамах трох гандлёвых сетак: «Карона», «Еўраопт» і «Белмаркет». Па пакупкі адправіліся днём 15 лютага.

Што танней у «Кароне»…

У краме гандлёвай сетцы «Карона» сярод выгадных пазіцый у гэты дзень аказаліся толькі яйкі — 2,88 руб. за дзясятак (C-2).

А вось бананы і фарш з мяса птушкі тут былі самымі дарагімі сярод крамаў, дзе маніторылі цэны. Бананы каштавалі 6,22 руб. за 1 кілаграм. А фарш — 10,49 руб.

Фота тут і далей: BAR24

…а што ў «Белмаркеце»

Што тычыцца «Белмаркета», то ў гэтым месяцы самых танных тавараў з нашага спісу тут не аказалася. Наадварот, былі пазіцыі даражэйшыя, чым у канкурэнтаў.

Сярод іх чай TESS, яблыкі, бульба, чырвоная рыба, курыца, яйкі і агуркі.

Што па цэнах у «Еўраопце»

У гэтай гандлёвай установе восем пазіцый са спісу аказаліся па больш выгаднай цане. Танней тут аказалася купіць распушчальную каву Jacobs Monarch (11,45 руб.) і гарбату TESS (2,99 руб.).

Амаль на рубель ніжэйшай была цана на яблыкі. На 2 рублі 87 капеек танней, чым у «Белмаркеце», каштавала ўпакоўка чырвонай рыбы.

Менш была цана таксама на фарш з мяса птушкі, тушку кураня-бройлера і шампанскае.

Выніковы чэк

Пасля канчатковага падліку (без уліку цаны таматаў) выявілася, што танней за ўсё кошык прадуктаў паводле гэтага спісу ў «Еўраопце»: сума за ўсе пакупкі склала 74,21 руб. На 4 рублі 38 капеек больш давялося б заплаціць за такі ж набор у «кароне» — 78,59 руб. У «Белмаркеце» давялося б аддаць 79,91 руб.

Чытайце таксама:

На крамы «Міла» накінуліся за рэкламу з Перліным

У Мінску прыбіраюць тараматы. Нешта пайшло не так

На месцы былога «Віталюра» на Паўднёвым Захадзе адкрыўся новы Green. Вось як там цяпер

Nashaniva.com