«Пуцін трымаўся, калі яму расказалі пра смерць Навальнага» — «Коммерсант»

Прэзідэнту Расіі далажылі аб смерці Аляксея Навальнага.

16.02.2024 / 15:00

Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor / Getty Images

Спецыяльны карэспандэнт «Коммерсанта» Андрэй Калеснікаў расказаў наступнае: «Я спытаў у Дзмітрыя Пяскова, ці ведае прэзідэнт пра смерць Навальнага. «Так, яму паведамлена. Разбірацца будуць медыкі».

«Прэзідэнт у гэты момант праходзіў міма стэнда «Вытворчасць і мантаж металаканструкцый» у парку Станкамаш, метрах за 20 ад нас. Не, ён трымаўся», — расказаў Калеснікаў.

Пра смерць галоўнага расійскага апазіцянера Аляксея Навальнага ў калоніі стала вядома а 14-й гадзіне.

Чытайце таксама:

У турме раптоўна памёр Аляксей Навальны

Пяскоў паведаміў, што ў Крамля няма інфармацыі пра прычыны смерці Навальнага

У камандзе Навальнага заявілі, што ніякіх пацвярджэнняў смерці палітыка ў іх няма

Nashaniva.com