Хрыста Грозеў пра смерць Навальнага: «Ён урэшце быў забіты Пуціным сёння»

Балгарскі журналіст-расследавальнік, аб'яўлены ў Расіі ў вышук, адрэагаваў на паведамленні пра смерць сёння Аляксея Навальнага.

16.02.2024 / 15:12

Фота: Contributor / Getty Images

«Навальны ўрэшце быў забіты Пуціным сёння», — напісаў Грозеў у Х.

Грозеў супрацоўнічаў з Аляксеем Навальным — разам ім удалося выявіць рэальныя імёны меркаваных супрацоўнікаў ФСБ, якія маглі стаяць за атручваннем Аляксея Навальнага 2020 года.

Грозеву ўдалося высветліць, што на працягу некалькіх гадоў каманда з васьмі супрацоўнікаў ФСБ «суправаджала» Аляксей Навальнага ва ўсіх яго паездках.

Журналісту ўдалося ўстанавіць, што ў гэтай групе былі медыкі і спецыялісты па хімічнай зброі, піша Бі-бі-сі.

Чытайце таксама:

У калоніі раптоўна памёр Аляксей Навальны

Пяскоў паведаміў, што ў Крамля няма інфармацыі пра прычыны смерці Навальнага

У камандзе Навальнага заявілі, што ніякіх пацвярджэнняў смерці палітыка ў іх няма

«Пуцін трымаўся, калі яму расказалі пра смерць Навальнага» — «Коммерсант»

Nashaniva.com