Жыхара Брэста затрымалі за данаты. Ён кажа, што блытае экстрэмісцкія арганізацыі

Мужчыну затрымалі за ахвяраванне праз сістэму PayPal.

16.02.2024 / 15:33

Відэа апублікаваў блізкі да сілавікоў рэгіянальны тэлеграм-канал.

Мужчына кажа, што год таму ён перавёў грошы арганізацыі, якую прызналі экстрэмісцкай. «Я блытаю іх — «Байпол» ці «Байсол».

Па якім артыкуле затрыманы мужчына, невядома.

Аўтары канала сцвярджаюць, што ў дачыненні да затрыманага распачалі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Ганаровай выпускніцы БДУ далі пяць гадоў калоніі за данаты

Манікюршчыцу з Пінска судзяць за «фінансаванне вайны»

Чарговы прысуд за данат Палку Каліноўскага — пяць гадоў калоніі за 133 рублі

Nashaniva.com