СК сцвярджае, што як мінімум 155 супрацоўнікаў БДУ «данацілі экстрэмістам»
Пра гэта стала вядома з дакладной запіскі «аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынстваў», якую ведамства даслала ў некаторыя навучальныя ўстановы, піша «Вясна».
17.02.2024 / 10:09
Сцвярджаецца, што ў дачыненні да гэтых людзей «праводзяцца адпаведныя следчыя і працэсуальныя дзеянні».
У сваёй дакладной запісцы Следчы камітэт пагражае тым, хто данаціў, артыкуламі 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), 361-3 КК (фінансаванне дзейнасці для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні, альбо ва ўзброеных канфліктах) і 290-1 КК (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці).
Чытайце таксама:
Мільёны даляраў. Колькі ўлады стрэслі з людзей за данаты
Жыхара Брэста затрымалі за данаты. Ён кажа, што блытае экстрэмісцкія арганізацыі
Ганаровай выпускніцы БДУ далі пяць гадоў калоніі за данаты
Манікюршчыцу з Пінска судзяць за «фінансаванне вайны»
Чарговы прысуд за данат Палку Каліноўскага — пяць гадоў калоніі за 133 рублі