На літоўска-беларускай мяжы затрымалі харвата — шукаў у нас лепшае жыццё
Ён хацеў знайсці працу ў Беларусі ці Расіі.
17.02.2024 / 10:14
Фота: Памежны камітэт
15 лютага паблізу беларуска-літоўскай мяжы ў Гродзенскім раёне памежнікі затрымалі мужчыну. Ён незаконна перасек дзяржаўную мяжу з Літвы ў Беларусь, паведамляе Памежны камітэт.
Замежнік з'яўляецца грамадзянінам Харватыі. З сабой у яго былі два заплечнікі з рэчамі, нож і грошы. Канчатковым пунктам «падарожжа» была Беларусь або Расія, куды ён ішоў, па яго словах, для пошуку працы і лепшых умоў жыцця.
Мужчыну пагражае штраф да ста базавых велічынь (4000 рублёў) і дэпартацыя. На гэты момант ён знаходзіцца ў ІЧУ Гродзенскай пагранічнай групы.
Чытайце таксама:
Якая краіна ў ЕС самая няшчасная, а якая — найбольш шчаслівая
У Беларусі заснавалі прэмію імя польскага дэзерціра Эміля Чэчкі