Каманда Навальнага заявіла, што яго цела няма ў моргу ў Салехардзе
17.02.2024 / 14:51
Адвакат і маці Аляксея Навальнага прыехалі ў салехардскі морг, але ён аказаўся зачыненым.
Фота: Markus Schreiber / AP
Па тэлефоне ў моргу паведамілі, што цела Навальнага ў іх няма. Пра гэта паведаміла Кіра Ярмыш, прэс-сакратар апазіцыянера.
Раней маці і адвакат Навальнага наведалі калонію ў пасёлку Харп, дзе ўтрымліваўся Навальны. У калоніі маці выдалі апавяшчэнне аб смерці і паведамілі, што цела Навальнага знаходзіцца ў моргу ў Салехардзе, і з ім праводзяць «даследаванні», паведамляе Бі-бі-сі.
Чытайце таксама:
«Ён ведаў, што не вернецца жывым» — журналіст пра апошні палёт Навальнага
Затрыманні каля «Сцяны смутку» ў Маскве, куды з раніцы нясуць кветкі ў памяць аб Навальным
У Пецярбургу затрымалі святара, які хацеў правесці паніхіду па Навальным