Прычына смерці Аляксея Навальнага пакуль не высветлена
Вынікі экспертызы будуць на наступным тыдні.
17.02.2024 / 15:31
«Прычына смерці не ўстаноўлена», паведамілі адвакату Аляксея Навальнага. Пра гэта расказала Кіра Ярмыш у тэлеграм-канале каманды Навальнага.
«Прычына смерці Аляксея не ўстаноўлена, была ўзятая паўторная гісталагічная экспертыза». Яе вынікі нібыта будуць на наступным тыдні. Відавочна, што яны хлусяць і робяць усё, каб не выдаць цела», — гаворыцца ў паведамленні.
«Усё пра тромб аказалася хлуснёй», — дадаў Іван Жданаў.
Чытайце таксама:
Каманда Навальнага заявіла, што яго цела няма ў моргу ў Салехардзе
«Ён ведаў, што не вернецца жывым» — журналіст пра апошні палёт Навальнага
Затрыманні каля «Сцяны смутку» ў Маскве, куды з раніцы нясуць кветкі ў памяць аб Навальным