Рыгор Кастусёў скардзіцца на здароўе ў турме: «Апошнія два месяцы былі цяжкія»
66-гадовы экс-старшыня Партыі БНФ знаходзіцца ў гарадзенскай турме.
17.02.2024 / 15:44
Рыгор Кастусёў у судзе. Фота: БелТА
«Рыгор Кастусёў знаходзіцца ў гарадзенскай турме. Па апошняй інфармацыі ў камеры адзін. Скардзіцца на здароўе. Кажа, што апошнія два месяцы ў «Воўчых норах» былі вельмі цяжкімі. Доўгі этап у Гародню таксама падкасіў здароўе…», — напісаў у фэйсбуку ягоны зяць Дзмітрый Антончык.
Рыгора Кастусёва затрымалі 12 красавіка 2021 года ў Шклове па справе паводле арт. 357 КК «Змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Пазней яго асудзілі да 10 гадоў калоніі. У лістападзе стала вядома, што палітзняволенага змясцілі на 6 месяцаў у памяшканне крытага тыпу, а потым перавялі ў гарадзенскую турму.
У зняволенні ў Рыгора Кастусёва абвастрыліся праблемы са здароўем — у яго выявілі анкалагічнае захворванне.
Чытайце таксама:
Хворага на анкалогію Рыгора Кастусёва перавялі ў турму ў Гродне