У Еўрасаюзе створаць пасаду еўракамісара па абароне
Пасада еўракамісара па абароне павінна ўпершыню ў гісторыі Еўрасаюза з'явіцца ў Еўракамісіі наступнага складу, які пачне працу ў лістападзе. Пра гэта заявіла кіраўніца гэтага органа Урсула фон дэр Ляен.
17.02.2024 / 16:13
Урсула фон дэр Ляен. Фота: Geert Vanden Wijngaert / AP Photo
«Калі я буду ўзначальваць наступны склад Еўракамісіі, я, вядома ствару пасаду еўракамісара па абароне. Я пакуль не ведаю, з якой краіны будзе ён ці яна, але гэтая пасада нам неабходная», — сказала Урсула фон дэр Ляен.
У складзе Еўракамісіі такой пасады не існавала з моманту стварэння Еўрасаюза.
Раней праходзіла інфармацыя, што прэзідэнтка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен застаецца фаварыткай на другі тэрмін на гэтай пасадзе, і ніводзін іншы кандыдат, як уяўляецца, пакуль не мае шанцаў замяніць яе.
Чытайце таксама:
Еўрасаюз заявіў, што спыніць транзіт расійскага газу праз Украіну
Еўракамісія прапануе павялічыць кошт шэнгенскай візы на 10 еўра
Еўракамісія абвінаваціла Google у распаўсюдзе прапаганды Крамля