Рамзан Кадыраў прызначыў свайго 18-гадовага сына міністрам
18-гадовы старэйшы сын Рамзана Кадырава Ахмат прызначаны міністрам па справах моладзі Чачні. Таксама ён атрымаў вышэйшую ўзнагароду рэспублікі. Пра гэта паведаміў спікер чачэнскага парламента Магамед Даудаў.
17.02.2024 / 22:14
Ахмат Кадыраў
Ордэн, які атрымаў Ахмат Кадыраў, заснаваны ў гонар ягонага дзеда і былога кіраўніка Чачні, якога таксама звалі Ахмат Кадыраў.
Раней 18-гадовы сын Рамзана Кадырава займаў пасаду намесніка міністра Чачні па фізічнай культуры, спорце і моладзевай палітыцы.
«Ахмат паказаў сябе як эфектыўны кіраўнік, які адрозніваецца адказным і пісьменным падыходам да любой справы. За такі невялікі тэрмін ён зрабіў істотны ўнёсак у моладзевую палітыку, арганізаваўшы мноства запамінальных акцый», — па ўсіх канонах усходняй ліслівасці выступіў Магамед Даудаў, уручаючы Ахмату Кадыраву ўзнагароду.
Дзеці і іншыя сваякі Рамзана Кадырава рэгулярна атрымліваюць узнагароды розных узроўняў і пасады ў Чачні.
Чытайце таксама:
Сын кіраўніка Чачні атрымаў узнагароду за спаборніцтвы, у якіх ён не ўдзельнічаў
Кадыраў прапанаваў абмяняць палонных украінцаў на зняцце санкцый са сваіх коней
Кадыраў публічна пашкадаваў, што ягоны сын не забіў чалавека ў СІЗА