Праваслаўнага святара з Рагачова кінулі на суткі
Затрыманне адбылося ў пачатку лютага, пасля вяртання з паездкі ў Італію. Пра гэта паведамляе «Хрысціянская візія».
18.02.2024 / 17:40
Ігар Кавальчук. Фота: Рагачоўскі праваслаўны сайт
У Ігара Кавальчука, былога настаяцеля прыхода храма Успення Прасвятой Багародзіцы ў Гарадцы Рагачоўскага раёна, у тэлефоне былі выяўленыя падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы, на яго быў складзены пратакол паводле арт.19.11 КаАП РБ. Святара арыштавалі тэрмінам на 15 сутак.
Чытайце таксама:
Святар Лемяшонак назваў расійскіх акупантаў мучанікамі, а свой манастыр — малітоўнай «крэпасцю» Русі
У Літве зацвердзілі незалежную ад Масквы праваслаўную царкву. Сярод святароў — двое беларусаў