Ціманоўская заваявала срэбны медаль на чэмпіянаце ў Польшчы
Дыстанцыю ў 60 метраў яна пераадолела за 7,25 секунд.
18.02.2024 / 19:04
Крысціна Ціманоўская са срэбным медалём. Фота: інстаграм Ціманоўскай
«Другі зімовы чэмпіянат Польшчы і другі сярэбраны медаль. Дзякуй усім за падтрымку», — напісала Ціманоўская ў Instagram.
«Золата» атрымала полька Эва Свабода з вынікам у 7,05 секунд.
68-ы чэмпіянат Польшчы па лёгкай атлетыцы сярод дарослых у закрытых памяшканнях праходзіць 17 і 18 лютага 2024 года ў «Арэне Торунь». На старт спаборніцтваў у выхадныя выйшла больш за 500 спартсменаў.
Крысціна Ціманоўская са срэбным медалём і сваім хлопцам. Фота: інстаграм Ціманоўскай
Крысціна Ціманоўская з'ехала ў Польшчу пасля скандалу на Алімпіядзе ў Токіа, калі яе гвалтоўна спрабавалі вярнуць у Беларусь пасля крытычнага допіса. Яна атрымала польскае грамадзянства і допуск да міжнародных спаборніцтваў.
Чытайце таксама:
На Алімпіяду ў Парыжы можа патрапіць лёгкаатлетка з Беларусі. Але неабходны дазвол Дуды
«Гэта не проста курортны раман ці момант помсты». Крысціна Ціманоўская пра развод і новыя адносіны
Ціманоўская прабегла 200 метраў з сімвалічным вынікам 23.34 і страціла прытомнасць