У акупаванай Макееўцы прагрымелі выбухі

Тэлеграм-каналы публікуюць фота і відэа: над горадам уздымаецца чорны дым. Тамсама пішуць і пра работу СПА, а таксама пра ўдар па нафтабазе.

19.02.2024 / 12:24

Ні акупацыйныя ўлады, ні ўкраінскае камандаванне пакуль гэта не каментавалі.

Так як Макееўка з 2014 года акупаваная, і туды не маюць доступ законныя органы следства, а з 2022 года і маніторынгавая місія АБСЕ, абставіны абстрэлаў дакладна ўстанавіць, як правіла, не ўдаецца.

Акупацыйная адміністрацыя сведчанні таго, што ракеты былі збітыя расійскай СПА ці ж запушчаныя з акупаванай тэрыторыі, не каментуе. Яна называе ўсе выпадкі ўкраінскімі абстрэламі.

Украінская ўлада неаднаразова заяўляла, што б'е толькі па ваенных цэлях — складах боепрыпасаў, узбраенні, тэхніцы, месцы размяшчэння байцоў.

Nashaniva.com