Збіты арганізатар прэміі «Кліп‑марафон» + фота

Здарэнне адбылося 6 студзеня на прыпынку грамадскага транспарту на вуліцы Максіма Танка.

07.01.2010 / 16:21

Здарэнне адбылося 6 студзеня на прыпынку грамадскага транспарту на вуліцы Максіма Танка. Да Міхала Нядзвецкага стаў чапляцца мужчына, які назваўся ахоўнікам аднаго з банкаў.

Паміж імі адбылася сутычка. У выніку Нядзвецкі атрымаў каля 15 удараў нагамі ў твар і па галаве. У хлопца зафіксавалі траўму правага вока і чэрапна‑мазгавую траўму лёгкай ступені. У будынку Цэнтральнага РУУС Нядзвецкі быў згубіў прытомнасць. У шпіталі хлопцу наклалі швы на брыво.

Міхал Нядзвецкі падаў заяву ў Цэнтральны РУУС з просьбай распачаць крымінальную справу па факце збіцця.

Міхал Нядзвецкі вядомы як арганізатар штогадовай культурнай прэміі «Кліп‑марафон».

ЗП