Названа доля беларускіх тавараў у крамах

Асабліва павялічылася доля беларускіх агуркоў.

19.02.2024 / 16:23

У крамах Беларусі каля 60% тавараў — айчынныя. Сярод іх харчовых — 77,5%. Паказчык па прадуктах з 2022 года вырас на 0,6%, паведамляе БелТА са спасылкай на міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксея Багданава.

Асабліва павялічылася доля беларускіх агуркоў. Імі краіна ў гэтым міжсезонні забяспечана цалкам.

Калі беларускіх харчовых тавараў у крамах стала больш, то, па словах кіраўніка МАРГ, «па нехарчовых крыху не дацягнулі».

Беларускім таварам раней планавалі вылучыць больш месца ў прыкасавай зоне. Цяпер іх там да 18%. Таксама МАРГ у 2023 годзе даручыў дыскаўнтарам павялічыць на паліцах колькасць айчыннай прадукцыі.

Nashaniva.com