Больш за 90% выпускнікоў школ лічаць беларускую мову роднай
Загадчык сектара суправаджэння нацыянальнага даследавання якасці адукацыі і міжнародных даследаванняў у гэтай галіне Акадэміі адукацыі Вячаслаў Караткевіч паведаміў цікавыя звесткі пра моўныя перавагі вучняў беларускіх школ, піша агенцтва «Мінск-Навіны».
19.02.2024 / 17:20
Даследаванні праводзіліся ў 2022/2023 навучальным годзе.
Паводле іх, як сцвярджае Вячаслаў Караткевіч, больш за 90% выпускнікоў сярэдніх агульнаадукацыйных устаноў лічаць беларускую мову роднай. Таксама каля 25% выпускнікоў лічаць вывучэнне беларускай мовы адным з паказчыкаў патрыятызму і грамадзянскасці.
«Сярод моладзі родная мова становіцца ўсё больш папулярнай, таму што з'яўляецца маркерам інтэлігентнасці», — адзначыў Вячаслаў Караткевіч. — Больш за траціну апытаных карыстаюцца ёй у штодзённым жыцці».
Чытайце таксама: