«Мы параіліся, і я вырашыў». У Гомелі даведаліся думку жыхароў адносна назвы прыпынку, а пасля яе проста праігнаравалі 

У кастрычніку 2023 года тэлеграм-канал старшыні Гомельскага гарвыканкама Уладзіміра Прывалава зладзіў галасаванне аб прысваенні назвы новаму прыпынку ў Навабеліцкім раёне. Гульня ў дэмакратыю мела дзіўны вынік, піша «Флагшток».

19.02.2024 / 18:38

Па выніках галасавання 65% выказаліся супраць назвы ў камуністычным стылі: «8-ы завулак Ільіча». Усяго прагаласавалі больш за 3000 грамадзян.

Але ў студзені Гомельскі гарвыканкам прыняў рашэнне прысвоіць прыпынку назву, супраць якой рашуча выказаліся апытаныя. Рашэнне было апублікавана ў сярэдзіне лютага.

Чытайце таксама:

Бондарава ашалела. «Нам скажуць, што гэта народны выбар. Выбару народа няма!» 

Прарасійскія актывісты спрабавалі накруціць галасы супраць імёнаў выбітных беларусаў

«Хачу пачуць ад яе тры галоўныя словы». Як прапаганда спрабуе рэкламаваць выбары — крынджовыя ВІДЭА

Nashaniva.com