Інспектара мытнай службы працягнуць судзіць за «здраду дзяржаве» наўпрост у СІЗА-1

Імаверна, яго справа вылучана ў асобную вытворчасць, але суд над іншымі пакуль не прызначаны.

20.02.2024 / 10:37

У Мінскім гарадскім судзе з 10 кастрычніка ў закрытым рэжыме судзілі трох супрацоўніках мытнай службы Яўгена Гурыновіча, Віктара Новіка, Уладзіміра Журомскага. Агулам іх судзілі па васьмі артыкулах Крымінальнага кодэкса, піша «Вясна».

Апроч іншага, іх абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве», «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», «перавышэнне службовых паўнамоцтваў», «распальванне іншай сацыяльнай варожасці», «стварэнне ці ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні». Падрабязнасці справы і прычыны пераследу праваабаронцам невядомыя. Адразу працэс вяла Дзіна Кучук, а потым яе замяніў Сяргей Хрыпач.

Цяпер праваабаронцам стала вядома, што 27 лютага працягнуць судзіць па гэтай справе толькі 31-гадовага мытнага інспектара Яўгена Гурыновіча. Месца працэса — СІЗА-1. Ці можа гэта быць са станам здароўя мужчыны — невядома. Суддзёй прызначаны Яўген Пісарэвіч.

Падтрымайце вязня: СІЗА № 1,220030, Мінск, Валадарскага, 2, Яўген Іванавіч Гурыновіч

Чытайце таксама:

Рыгор Кастусёў скардзіцца на здароўе ў турме: «Апошнія два месяцы былі цяжкія»

СК сцвярджае, што як мінімум 155 супрацоўнікаў БДУ «данацілі экстрэмістам»

Віцебскі суд завочна асудзіў беларуску, якая даўно ўжо жыве за мяжой

Nashaniva.com