У Екацярынбургу ФСБ затрымала грамадзянку ЗША. Завялі справу аб дзяржздрадзе

Суд адправіў жанчыну ў СІЗА.

20.02.2024 / 10:41

«У Екацярынбургу спынена супрацьпраўная дзейнасць 33-гадовай жыхаркі горада Лос-Анджэлес, якая мае двайное грамадзянства Расіі і Злучаных Штатаў Амерыкі, якая мае дачыненне да аказання фінансавай дапамогі замежнай дзяржаве ў дзейнасці, накіраванай супраць бяспекі нашай краіны», — гаворыцца ў заяве ФСБ.

На жанчыну завялі крымінальную справу аб дзяржаўнай здрадзе (арт. 275 КК РФ). Суд адправіў яе ў СІЗА, піша Бі-бі-сі.

Па сцвярджэнні расійскай спецслужбы, з лютага 2022 года, гэта значыць з моманту пачатку вайны Расіі супраць Украіны, падазраваная «ініцыятыўна ажыццяўляла зборы грашовых сродкаў у інтарэсах адной з украінскіх арганізацый», якія нібыта накіроўваліся на набыццё «прадметаў тактычнай медыцыны, экіпіроўкі, сродкаў паражэння і боепрыпасаў» для ВСУ.

ФСБ таксама паставіла ў віну жанчыне тое, што ў ЗША яна неаднаразова ўдзельнічала ў акцыях у падтрымку Украіны.

Затрыманні падазраваных у падтрымцы Украіны ў вайне з Расія адбываюцца рэгулярна, многія арыштаваныя становяцца фігурантамі спраў аб дзяржздрадзе.

Чытайце таксама:

Мікіту Жураўля, які спаліў Каран і якога збіў сын Кадырава, папрасілі прысудзіць да трох з паловай гадоў калоніі

Расійскага ваенкара Андрэя Коца затрымалі ў Маскве з марыхуанай

Каманда Навальнага заявіла, што яго цела няма ў моргу ў Салехардзе

Nashaniva.com