Сабаленка са свістам вылецела з турніру ў Дубаі
Яна прайграла ўжо ў першы раўндзе, прычым трэці сэт аддала 0:6.
20.02.2024 / 14:25
Фота: Mike Hewitt / Getty Images
Яе абыграла харватка Дона Векіч у трох сэтах, праявіўшы валявыя якасці, — 6:7 (5:7), 6:3, 6:0.
Выступ у Эміратах працягвае Вікторыя Азаранка, якая пераадолела першы круг. Яна сёння згуляе з Аленай Рыбакінай (Казахстан).
Іга Свёнтак на мінулым тыдні выйграла ў турнір у сталіцы Катару і яшчэ больш адарвалася ад беларускі ў сусветным рэйтынгу. У Свёнтак — 10 300 балаў, Сабаленка — 8 905. Адставанне складае 1395 балаў. За перамогу ў фінале турніру ў Дубаі пераможца атрымае 1000 балаў (турнір-тысячнік).
Наступны буйны турнір-тысячнік — у Індыян-Уэлсе ў Каліфорніі (ЗША), які пачнецца 4 сакавіка.
Чытайце таксама:
Латвійская тэнісістка адмовілася ціснуць руку Вікторыі Азаранка пасля матчу ў Досе